Што будзе, калі ЕГУ прызнаюць "экстрэмісцкай арганізацыяй"? Адказвае юрыст
![ЕГУ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/31781823_1917875921564844_5555835527917207552_o_1130x500_acf_cropped.jpg.webp?itok=-o9LyTwr)
ЕГУ / ehu.lt
Прапагандыст Ігар Тур анансаваў прызнанне ЕГУ экстрэмісцкай арганізацыяй. Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч даў парады студэнтам і былым студэнтам ЕГУ.
— Наўрад ці ў рэжыма будзе доступ да адкрытай інфармацыі аб усіх выпускніках, якія маюць дыплом ЕГУ. А вось уладальнікі гэтых дыпломаў, працаўладкаваныя ўнутры Беларусі, могуць сутыкнуцца з праблемамі. У працадаўцаў ёсць дадзеныя аб адукацыі сваіх супрацоўнікаў, і ў іх могуць запатрабаваць прадставіць гэтыя дадзеныя цэнтралізавана органам унутраных спраў.
З такімі людзьмі, имаверна, будуць працаваць: цягаць на "размовы", выпісваць "адміністратыўкі", а камусьці — "крыміналкі". Але не за непасрэдную наяўнасць гэтага дыплома, а праз тое, што падчас размоў, ператрусаў, допытаў, аналізу тэлефонаў і камп’ютараў будуць знаходзіць нейкую дадатковую інфармацыю. Наяўнасць дыплома ЕГУ будзе проста падставай, каб "адпрацаваць" чалавека, папоўніць базу дадзеных "нядобранадзейных".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.