Рэктар Акадэміі кіравання ачоліў таварыства “Беларусь- Венесуэла”
У Мінску створана таварыства сяброўства "Беларусь - Венесуэла". Устаноўчы сход прайшоў 27 сакавіка. Старшыня прэзідыума Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежжам Ніна Іванова зазначыла, што таварыствы дружбы з замежнымі краінамі ў Беларусі не ствараліся даўно, бо арганізацыя мае абмежаваныя магчымасці. Аднак, паводле Івановай, "развіваць беларуска-венесуэльскія сувязі захацелі шматлікія людзі”.
Акцыю падтрымаў часовы павераны ў справах Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес. Далучыцца да таварыства пажадаў амбасадар Кубы ў Беларусі Амар Медына Кінтэра. Старшынём таварыства стаў рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі Анатоль Маразевіч. Сябрамі таварыства -- доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Уладзімір Мацюшкоў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Таццяна Голубева і Ігар Карпенка.
"БелаПАН"