Рэкардсменка ЦТ, якая набрала 399 балаў з 400, падала дакументы ў Медуніверсітэт

Рэкардсменка ЦТ, якая набрала 399 балаў з 400, падала дакументы ў Медуніверсітэт

Раніцай 12 ліпеня беларускія ВНУ пачалі прымаць дакументы ад абітурыентаў. Ганна Скрыпская — выпускніца 2017 года, якая мае атэстат на 100 балаў, а ў трох тэстах зрабіла ўсяго адну памылку, у першы ж дзень прыйшла паступаць у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Яшчэ ў верасні дзяўчына вырашыла, што хоча стаць псіхіятрам. Таму паступае на лячэбны факультэт. Увогуле ж, з яе класа ў Ліцэі БДУ на лячфак збіраецца паступіць 12 чалавек, піша TUT.by.

Заносіць дакументы ў прыёмную камісію Ганна Скрыпская прыйшла з матуляй. Марыя Аляксандраўна таксама вучылася ў БДМУ, і зараз працуе доктарам. Дарэчы, бацька дзяўчыны — таксама медык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі