Рэферэндум аб забароне гей-шлюбаў праходзіць у Харватыі

Святары лічаць дапушчальнай толькі тую форму шлюбу, у якой магчымае нараджэнне дзяцей. Левацэнтрысцкі ўрад выступае супраць забароны, а прэзідэнт Іва Ёсіпавіч папярэдзіў, што гэта стварыла б Харватыі рэпутацыю неталерантнай краіны.


 
Аднак, згодна з апытаннямі, вынік рэферэндуму будзе станоўчым, бо ў сацыяльных пытаннях Харватыя застаецца кансерватыўнай краінай, дзе царква дагэтуль займае моцную пазіцыю, перадае ВВС.