Рэальныя даходы беларусаў знізіліся на 5,7%

Рэальныя даходы беларусаў знізіліся на 5,7%

На 5,7% знізіліся рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў студзені 2016 года ў параўнанні са студзенем 2015-га. Такія лічбы называе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Рэальныя даходы — гэта грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

Дарэчы, даходы насельніцтва ў нашай краіне зніжаюцца ад пачатку 2015 года: у студзені — на 2,5% у параўнанні з такім самым перыядам 2014 года, у студзені-лютым — на 3,4%, студзені-сакавіку — на 3,8 %, студзені-красавіку — на 4,8%, студзені-траўні — на 5%, студзені-чэрвені — на 4,9%, студзені-ліпені — на 5,1%, студзені-жніўні — на 5,3%, студзені-верасні і студзені-кастрычніку — на 5,4%, студзені-лістападзе — на 5,6%, у студзені-снежні — на 5,9%.

Як паведамлялася раней, Мінэканомікі плануе, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2016 года знізяцца ў параўнанні з адпаведным перыядам 2015 года на 1,5%, у першым паўгоддзі — будуць на леташнім узроўні. Пры гэтым па выніках дзевяці месяцаў рэальныя даходы павінны, нібыта, вырасці на 0,1%, а па выніках 2016 году — паказаць рост на 0,5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі