У Гомелі размеркаванне студэнтаў здымаюць на камеру

У Гомелі размеркаванне студэнтаў здымаюць на камеру

Размеркаванне выпускнікоў-платнікаў Гомельскага медыцынскага каледжа здымаецца на відэакамеру. Telegram-канал “Комиссия направит”, дзе апублікавана гэтае фота з камерай на заднем плане, сцвярджае, што “выпускнікі-платнікі кажуць на камеру, што ідуць добраахвотна адпрацоўваць размеркаванне”.

У медкаледжы Еўрарадыё распавядаюць, што выпускнікі-платнікі самі выказалі жаданне атрымаць першае месца працы ад дзяржавы. А відэакамеру выкарыстоўваюць, каб пазбегнуць карупцыі падчас размеркавання.

“Гэта размеркаванне мінулага года, — адказваюць ў каледжы. — Гэта не агульная практыка, каб навучэнцы казалі нешта на камеру. Няправільная трактоўка. У мінулым годзе было распараджэнне Міністэрства аховы здароў’я, каб пазбегнуць карупцыйнай рызыкі. Каб праца камісіі па размеркаванні была празрыстай і не было ніякіх парушэнняў, цалкам вёўся запіс. Усё ў рамках распараджэння і закона. Ніякай іншай інфармацыі быць не можа. Платнікі выказалі жаданне атрымаць першае месца працы, і ўсе яго атрымалі”.  

Больш нічога каментаваць у медкаледжы нам не сталі, толькі запрасілі прыехаць на размеркаванне ў гэтым годзе і паглядзець, як яно праходзіць. Як запіс размеркавання на відэакамеру можа дапамагчы барацьбе з карупцыяй — адказу на гэтае пытанне нам не далі.

Больш важных падзей тыдня ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі