Разбор завалаў у Дняпры і выбухі у расійскім Белгарадзе — 328-я раніца вайны

Разбор завалаў у Дняпры/ @dsns_telegram
Разбор завалаў у Дняпры/ @dsns_telegram

У расійскім Белгарадзе і ваколіцах гэтай ноччу чулі выбухі. Губернатар Вячаслаў Гладкоў кажа, што гэта працавала сістэма СПА. "Аператыўныя службы ўдакладняюць наступствы на зямлі. Па папярэдніх дадзеных вядома, што разбурэнняў і пацярпелых няма", піша Гладкоў ў Telegram. Адзначым, што ў Белгарадзе і вобласці з пачаткам вайны перыядычна адбываюцца надзвычайныя здарэнні, былі і загінулыя. Мясцовыя ўлады абвінавачваюць у абстрэлах Узброеныя Сілы Украіны, Кіеў гэтыя абвінавачванні не каментуе.

А ва ўкраінскім Дняпры працягваецца разбор завалаў. На вечар панядзелка невядомым заставаўся лёс 25 чалавек. На той момант з-пад завалаў былі выратаваныя 39 чалавек. Нагадаем, у выніку расійскага абстрэлу ў суботу адна з ракет трапіла ў шматпавярховы дом. Былі разбураны 72 кватэры, 230 пашкоджаны. 40 чалавек загінулі, яшчэ 77 — атрымалі раненні, з іх 14 — дзеці. У Дняпры з 15 студзеня абвясцілі трохдзённую жалобу.

Разбор завалов в Днепре и "хлопки" в российском Белгороде — 328-е утро войны
На вечар панядзелка невядомым заставаўся лёс 25 жыхароў шматпавярховіка / @dsns_telegram

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зноў казаў у сваім відэазвароце аб трагедыі ў Дняпры. Паводле яго слоў, тое, што тут адбылося, а таксама тое, "што Расія рыхтуе новую спробу перахапіць ініцыятыву ў вайне, тое, што характар баявых дзеянняў на фронце патрабуе новых рашэнняў у абаронных пастаўках, – усё гэта толькі падкрэслівае, як важна каардынаваць намаганні ўсіх удзельнікаў кааліцыі абароны Украіны і свабоды. І паскараць прыняцце рашэнняў".

Зяленскі таксама распавёў аб новым пакеце ваеннай дапамогі ад Вялікабрытаніі. Лондан гатовы перадаць танкі, іншую бронетэхніку і артылерыю. У Кіеве на гэтым тыдні таксама чакаюць рашэнняў эканамічнага форума ў Давосе і вынікаў чарговага пасяджэння ў фармаце "Рамштайн". Сустрэча союзнікаў Украіны пройдзе на авіябазе "Рамштайн" у Германіі ў гэтую пятніцу.

Расіяне не пакідаюць намераў захапіць усю Данецкую вобласць. Вядуць "наступальныя дзеянні на Бахмуцкім і Аўдзееўскім кірунках", пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. Па словах украінскіх вайскоўцаў, у Данецкай вобласці за мінулыя суткі падраздзяленні сіл абароны Украіны адбілі атакі акупантаў у раёнах больш за 20 населеных пунктаў вобласці, у тым ліку ў раёне Бахмута і Салядара. Нагадаем, расіяне ўжо некалькі разоў заявілі аб узяцці Салядара.

Паводле ацэнкі экспертаў Інстытута вывучэння вайны, расійскія войскі ў мінулыя суткі "дамагліся дадатковых тэрытарыяльных заваёў на поўнач ад Бахмута і, магчыма, узмацняюць атакі на поўдзень ад Бахмута ў раёне Кляшчэеўкі". Акрамя таго, расіяне працягваюць наземныя атакі паблізу Аўдзееўкі і Данецка, а таксама спрабуюць вярнуць страчаныя пазіцыі вакол Сватава і ў кірунку Купянска (гэта ўжо ў Луганскай вобласці), атакуюць тут. Украінскія сілы тым часам працягвалі наступальныя аперацыі вакол Крамянной.

Разбор завалов в Днепре и "хлопки" в российском Белгороде — 328-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці / understandingwar.org

У Беларусі цяпер знаходзіцца прыкладна 11 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Але гэта колькасць пастаянна мяняецца, ідзе ратацыя. Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнай памежнай службы Сяргей Дзейнэка ў эфіры тэлемарафона. Яго цытуе "Укрінформ".

Дзейнэка кажа, што Украіна не фіксуе значнага павелічэнне групоўкі расійскіх і беларускіх войскаў ля ўкраінскай мяжы. Да прыкладу, другая мотастралковая дывізія выходзіць на тэрыторыю Расіі ў Варонежскую і Белгарадская вобласці. А замест яе ў Беларусь прыбывае шостая мотастралковая дывізія. "Лічба мяняецца, але мы трымаем на кантролі", — сказаў Дзейнэка. Ён таксама распавёў аб мерах па інжынернаму ўладкаванні мяжы мяжы. Добраўпарадкаванне працягваецца.

"Наша галоўная задача — гэта быць здольнымі дзейнічаць у адказ на магчымыя пагрозы. Не трэба недаацэньваць ворага", кажа памежнік. Паводле яго слоў, пагранслужба "разам з іншымі складнікамі Сіл абароны Украіны прымае меры і знаходзіцца ў пастаяннай гатоўнасці".

Hromadske нагадвае, што у канцы снежня на тэрыторыі Беларусі, паводле звестак украінскай памежнай службы, было прыкладна 10,2 тысячы расійскіх вайскоўцаў. І тады памежнікі казалі, што гэтага недастаткова для паўторнага наступу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі