Раённая газета запусціла свой "чат-бот "Перамогі"

Сайт дзятлаўскай "Перамогі"

Сайт дзятлаўскай "Перамогі" / Скрыншот

Дзятлаўская раённая газета "Перамога" асвойвае сучасныя платформы і прапануе чытачам з дапамогай QR-кода падключыцца да чат-бота ў тэлеграме. Яго назва прадказальна супадае з назвай мабілізацыйнага плана "Перамога", абвешчанага беларускім дэмакратычным рухам.

Беларусаў, якія праз чат-бот зарэгістраваліся ў плане "Перамога", улады шматкроць называлі тэрарыстамі. Супраць стваральнікаў плана — былых сілавікоў з арганізацыі BYPOL — заведзеная і ўжо перададзеная ў суд крымінальная справа. Абвінавачаным інкрымінуюць 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку здраду дзяржаве, заклікі да санкцый, дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады, арганізацыя акту тэрарызму ды інш.

Страшна нават уявіць, што будзе, калі міліцыя знойдзе рэгістрацыю ў чат-боце дзятлаўскай "Перамогі" ў смартфоне ў каго-небудзь з яе чытачоў. Ад якіх газета мірна чакае прапановаў і матэрыялаў, якія рэдакцыя зможа выкарыстаць, каб хутка вырашаць мясцовыя праблемы.

Раённая газета запусціла свой "чат-бот "Перамогі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі