Ратавальнікі выявілі ў Мінску 85 месцаў магчымага падтаплення

85 месцаў магчымага падтаплення выявілі ў беларускай сталіцы ратавальнікі. Цяпер прымаюцца захады на выпадак патопаў. Новая праграма не толькі ўключае развіццё сетак дажджавой каналізацыі і аператыўнае рэагаванне МНС, але і мусіць зрабіць немагчымым патрапленне бруднай вады ў Свіслач. Як паведамляе тэлеканал СТВ, штогод на гэтыя мэты з гарадскога бюджэту будзе выдзяляцца сто мільярдаў рублёў. Аднак цалкам праблема падтапленняў у сталіцы будзе вырашаная да 2015 года, калі ў поўную магутнасць запрацуе Цэнтральны калектар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі