Ратавальнікі ў Мінску выцягнулі з палаючай кватэры трох чалавек

Ратавальнікі ў Мінску выцягнулі з палаючай кватэры трох чалавек

Пажар у мінскім паціпавярховіку на вуліцы Кальварыйскай адбыўся ў ноч на 19 лютага, паведамляе сайт МНС. Ратавальнікам пра пах гару паведамілі ў 3.30 ночы. 

Прыбыўшы на месцы выкліку, ратавальнікі пабачылі дым сярэдняй канцэнтрацыі з вокнаў кватэры на першым паверсе. Разведка паказала, што ў калідоры трохпакаёвай кватэры загарэлася маёмасць.

Праз акно па лесвіцы-палцы былі выратаваныя 52-гадовая жанчына і яе знаёмы 45-гадовы мужчына. Абое яны не пацярпелі. З вышэйшых кватэраў былі эвакуяваныя сем чалавек.

Праз дзверы палаючай кватэры выратавалі 50-гадовага мужчыну: ён ляжаў у непрытомным стане ў калідоры каля ўваходных дзвярэй. Пасля агляду брыгадай хуткай дапамогі мужчыну шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "апёк галавы, шыі, тулава верхніх і ніжніх канечнасцяў першай-трэцяй ступеняў (20% цела), атручэнне прадуктамі гарэння". На жаль, зранку 19 студзеня мужчына ад атрыманых траўмаў памёр у лякарні.

Пажар быў ліквідаваны ў 3.53. Ад агню пашкоджаная маёмасць у калідоры, закураная кватэра. Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі