Ратавальнікі дасталі са Свіслачы каля цырка мужчыну, які праваліўся пад лёд

Ратавальнікі дасталі са Свіслачы каля цырка мужчыну, які праваліўся пад лёд

Увечары 8 лютага прыкладна ў 19.30 відавочцы паведамілі на нумар 101 пра мужчыну, які праваліўся пад лёд у Мінску на рацэ Свіслач. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ў раёне цырка.

Ратавальнікі дасталі з вады мужчыну, якому на выгляд каля 30 гадоў. Ён быў у непрытомным стане. Пасля рэанімацыі была канстатаваная смерць мужчыны.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

МНС нагадвае, што бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 7 см. Вызначыць трываласць лёду можна на вока: лёд блакітнага колеру трывалы, трываласць белага ў два разы меншая, а шэры, матава-белы або з жаўтлявым адценнем лёд ненадзейны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі