Расійскія войскі ва Украіну папрасіў увесці Віктар Януковіч

Чуркін прадэманстраваў ліст Януковіча, якога ў Расіі лічаць легітымным прэзідэнтам Украіны, ад 1 сакавіка, перадае УНІАН. У лісце Януковіч сцвярджае, што ва Украіне адбыўся захоп улады і краіна нібыта апынулася на парозе грамадзянскай вайны. Таксама ў ім гаворыцца, быццам жыццё і бяспека, правы людзей на паўднёвым усходзе Украіны і ў Крыме пад пагрозай, людзі пераследуюцца па палітычных і моўных прыкметах. Таму Януковіч звярнуўся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з просьбай выкарыстаць узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі для "аднаўлення законнасці, міру, правапарадку, стабільнасці, абароны насельніцтва Украіны".



Потым пастаянны прадстаўнік Расіі прадэманстраваў чальцам Савета бяспекі ААН фатакопію арыгінала звароту Януковіча да Пуціна. Па словах Чуркіна, менавіта гэта заахвоціла выкарыстоўваць узброеныя сілы Расіі для аднаўлення справядлівасці.



Прадстаўнік ЗША ў Савеце бяспекі ААН паставіла пад сумнеў словы прадстаўніка Расіі, адзначыўшы, што словы разыходзяцца з рэчаіснасцю. Януковіча яна назвала несапраўдным прэзідэнтам. Яна заклікала Расію вярнуць свае ўзброеныя сілы на базы. З падобнай пазіцыяй выступілі прадстаўнікі Францыі і Вялікабрытаніі.



Фота — peacekeeper.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі