Расійскія войскі рухаюцца ў бок Кіева

Шматпавярховы дом у Кіеве пасля пажару, які узнік з-за траплення аскепкаў ракеты   /@uniannet
Шматпавярховы дом у Кіеве пасля пажару, які узнік з-за траплення аскепкаў ракеты   /@uniannet

Расійская вайсковая тэхніка рухаецца ў бок Кіева з горада Сумы, паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на кіраўніка Сумскай гарадской адміністрацыі Дзмітрыя Жывіцкага.

Паводле яго слоў, расійскія войскі ўзялі ў акружэнне Канатоп і Ахтырку ў Сумскай вобласці і ідуць на Кіеў. Жывіцкі кажа, што з'ехаць з Сумскай вобласці ў Кіеў яшчэ магчыма, але на дарогах з'явіліся блокпасты арміі Расіі.

Тым часам па Кіеве наносяцца ракетныя ўдары, гаворыцца ў паведамленні Сухапутных войскаў Украіны ў Фэйсбук.

Вайскоўцы заклікалі гараджан запісвацца ў шэрагі тэрытарыяльнай абароны. Добраахвотнікам раздаюць зброю. Усе працэдуры цяпер спрошчаныя.

У выніку траплення ракеты ў адзін з жылых дамоў параненыя тры чалавекі. Адзін з іх у цяжкім у цяжкім стане. Ёсць пагроза абвальвання дома, заявіў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко

Паветраная трывога гучыць у Львове і Чарнігаве. Пад ракетны ўдар трапіў аэрапорт Роўна. Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях паведамляе аб высадцы расійскага дэсанту ў вёсцы Паўлаўка ў Жытомірскай вобласці.

Бои в городе Сумы / facebook.com/UkrainianLandForces

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі