Расійскія СМІ : Керымаў можа і не прадаць долю ў "Уралкаліі"

Нагадаем, гендырэктар "Уралкалія" па-ранейшаму знаходзіцца ў Мінску пад хатнім арыштам. Расія дамагаецца яго экстрадыцыі. Аляксандр Лукашэнка настойвае на тым, каб крымінальны пераслед Баўмгертнера быў працягнуты.

Але блізкія да ўрада РФ і да "Уралкалія" крыніцы "Газеты.Ru" выказваюць сумнеў у тым , што ў выпадку вяртання Баўмгертнера ў Маскву яго чакае рэальная крымінальная справа, піша БелаПАН са спасылкай на “Газету.Ru”. Гэта ўскосна пацвярджае тое, што 31 кастрычніка Баумгертнер быў уключаны ў спіс кандыдатур для галасавання па выбарах у савет дырэктараў "Уралкалія".

Акрамя таго, паведамляе выданне, верагоднасць продажу Керымавым 21,75 % долі ў "Уралкаліі" рэзка знізілася. "Праблема ў тым ліку і ў тым, што складана знайсці пакупніка. Было вялікае жаданне ў кітайцаў, але ім не далі", — кажа неназваная крыніца “Газеты.Ru”.

"Калі экс-уладальнік кампаніі Дзмітрый Рыбалоўлеў прадаваў сваю долю [Керымаву], улады фактычна прызначылі Сулеймана Керымава кіраўніком гэтым пакетам. І калі б пытанне стаяла менавіта ў тым, каб змяніць уладальніка, Керымаў ўжо даўно прадаў бы свае акцыі "Уралкалія", — цытуе выданне кіраўніка Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Канстанціна Сіманава.

У "Уралкаліі" 5 лістапада адмовіліся адказваць на пытанні пра тое, ці вядуцца перамовы аб продажы пакета Керымава, і хто з'яўляецца верагодным пакупніком.

Фота: belexport.biz.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі