Расійскія псіхолагі гатовыя дапамагчы пацярпелым беларусам

Перфоманс, прысвечаны збітым 9-13 жніўня / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
Перфоманс, прысвечаны збітым 9-13 жніўня / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Расійскія псіхолагі з анлайн-платформы Alter гатовыя бясплатна падтрымаць жыхароў Беларусі, якія маюць патрэбу ў дапамозе ў сувязі з сітуацыяй у краіне. У "Адкрытых днях" для беларусаў гатовыя паўдзельнічаць паўсотні спецыялістаў.
 
Звярнуцца па дапамогу да псіхолагаў могуць усе, хто пацярпеў ад гвалту з боку праваахоўных органаў, перажывае посттраўматычнае стрэсавае засмучэнне або панічныя атакі, адчувае трывогу і пачуццё знясілення, баіцца за сваякоў, якія ўдзельнічаюць у пратэстах або апынуліся затрыманымі, а таксама тыя, хто знаходзіцца не ў Беларусі, але непакоіцца за суайчыннікаў і пакутуе праз тое, што не можа паўплываць на сітуацыю.
 
Атрымаць дапамогу можна ў двух фарматах: запісацца на бясплатную анлайн-сесію ці пагутарыць з псіхолагам у чаце. Кансультацыі і чат падтрымкі дасяжныя па спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі