Расійскія дыпламаты пакінулі КНДР, штурхаючы дрызіну

Расійскія дыпламаты пакінулі КНДР, штурхаючы дрызіну

Расійскія дыпламаты пакінулі КНДР, штурхаючы дрызіну. З-за закрытых межаў і спыненага пасажырскага спалучэння яны дабіраліся на радзіму "доўгім і цяжкім шляхам", паведамляе ў Twitter прэс-служба МЗС РФ. 25 лютага з Паўночнай Карэі вярнуліся 8 расіян-супрацоўнікаў пасольства ў Пхеньяне і членаў іх сем'яў.

Дрызіну расіяне зрабілі самастойна. На ёй былі іх дзеці і рэчы. Дрызіну штурхалі больш за кіламетр — да расійскай памежнай станцыі. Далей іх на аўтобусе давезлі да Уладзівастока.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі