Расійскаму фігурысту Раману Кастамараву ампутавалі і кісці рук
![Раман Кастамараў / gettyimages](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kost_14_02.jpg.webp?itok=t3AUJgoy)
Раман Кастамараў / gettyimages
Следам за ступнямі расійскаму фігурысту Раману Кастамараву ампутавалі кісці рук, піша "Комсомольская правда" са спасылкай на крыніцу ў медыцынскіх колах.
Ступні яму ампутавалі каля тыдня таму, змагаліся за рукі. Але беспаспяхова. На жаль, кісці таксама пачалі чарнець, адзначае выданне. Спартсмену рабілася горш, і медыкі правялі другую аперацыю — "ампутавалі абедзве кісці рук", адзначыла крыніца.
Алімпійскі чэмпіён у танцах на лёдзе Раман Кастамараў трапіў у бальніцу з цяжкай пнеўманіяй у пачатку студзеня. Яго падключылі да ШВЛ, а затым — да ЭКМА (гэта метад штучнага насычэння крыві кіслародам пры развіцці цяжкай вострай дыхальнай недастатковасці). На фоне каранавіруснай інфекцыі ў яго развіўся сепсіс.
Кастамараў зрабіўся алімпійскім чэмпіёнам у танцах на лёдзе ў 2006 годзе ў пары з Таццянай Наўка. Ён таксама двойчы рабіўся чэмпіёнам свету і тройчы — чэмпіёнам Еўропы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.