Расіяне зноў выпусцілі бомбу на падкантрольнай тэрыторыі

За час вайны горад Рубежнае аказаўся амаль цалкам разбураны, ілюстрацыйнае фота

За час вайны горад Рубежнае аказаўся амаль цалкам разбураны, ілюстрацыйнае фота / @serhiy_hayday

Расіяне падчас масіраванай атакі Украіны выпусцілі адну з авіяцыйных бомбаў на падкантрольнай ім тэрыторыі. Снарад упаў на горад Рубежнае ў так званай ЛНР, паведаміў расійскі прызначэнец у гэтым рэгіёне Леанід Пасечнік. Паводле ягоных слоў, "пры выкананні баявых задач самалётам паветрана-касмічных сіл Расійскай Федэрацыі над горадам Рубежнае адбыўся няштатны сход авіяцыйнага боепрыпасу"ФАБ-250".

Але людзей прыйшлося эвакуяваць. Праўда, колькі чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы, Пасечнік не ўдакладніў. Паведаміў толькі, што пяць чалавек размясцілі ў пункце часовага размяшчэння, астатнія прынялі рашэнне перабрацца да сваякоў. На месцы працуюць спецыяльныя службы, "прымаюць рашэнне аб абясшкоджванні боепрыпасу".

Нагадаем, на мінулым тыдні падобная сітуацыя адбылася ў Варонежскай вобласці — боепрыпас упаў на вёску Петрапаўлаўка, якая знаходзіцца прыблізна ў 150 кіламетрах ад мяжы з Украінай. Тады расійскае Мінабароны таксама заявіла пра "няштатны сход авіяцыйнага боепрыпасу". Былі пашкоджаныя 7 прыватных дамоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі