Расійская авіяцыя бамбіла Варонежскую вобласць РФ

У расійскай вёсцы пасля расійскай бамбёжкі

У расійскай вёсцы пасля расійскай бамбёжкі / t.me/bazabazon/

Расійская авіяцыя бамбіла Варонежскую вобласць РФ. Пацярпела вёска Петрапаўлаўка. Яна знаходзіцца прыблізна ў 150 кіламетрах ад мяжы з Украінай.

Петрапаўлаўка была абстраляна раніцай 2 студзеня. Упала ракета, якую з самалёта выпусцілі па Украіне. Мясцовыя ўлады гэта ўжо прызналі. Мінабароны РФ заявіла пра "няштатны сход авіяцыйнага боепрыпасу". Паведамляецца, што пашкоджаныя 7 прыватных будынкаў. Сярод мясцовых жыхароў пацярпелых няма. Частку людзей эвакуявалі.

Расійская авіяцыя бамбіла Варонежскую вобласць РФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі