Вы тут

Расіянін Данііл Мядзведзеў перамог у мужчынскім US Open

Тэнісісіт Данііл Мядзведзеў / stoneforest.ru

Расіянін Данііл Мядзведзеў (2-і нумар рэйтынгу АТP) стаў пераможцам мужчынскага US Open. У фінальным матчы ён абыграў лідэра сусветнага рэйтынгу — серба Новака Джокавіча з лікам 6:4, 6:4, 6:4.

Раней "Еўрарадыё" паведамляла, што жаночы US Open выйграла брытанка Эма Радукану — 150-я ракетка свету ў рэйтынгу WTA. Яна адолела ў двух сэтах канадку Лэйлу Фернандэс (Фернандэс абыграла беларуску Арыну Сабаленка ў паўфінале) — 6:4, 6:3.

Упершыню ў гісторыі US Open тэнісістка з кваліфікацыі дайшла да фіналу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.