Расіяне збіраюцца браць прыклад з барысаўскага БАТЭ

Расійскія СМІ вельмі шмат пішуць пра ўчорашні матч Лігі чэмпіёнаў паміж пецярбургскім "Зенітам" і барысаўскім БАТЭ. Нічыя трактуецца як заслужаны поспех беларускай каманды. Газета "Советский спорт" выказалася наконт таго, што ва ўмовах фінансавага крызісу расіянам давядзецца браць прыклад з БАТЭ. "У сітуацыі абмежаваных фінансавых рэсурсаў, з якой у будучым годзе давядзецца сутыкнуцца нашым (расійскім - ЕРБ) клубам, вельмі важнае значэнне набывае праца з уласным рэзервам, - піша "Советский спорт". - Беларусы і Ганчарэнка, якому толькі 31 год, даказалі, што ў Лізе чэмпіёнаў можна гуляць са складам, які практычна на 100% - грамадзяне адной краіны".

Расійскае выданне выказвае засцярогу, што пасля падзення коштаў на нафту і знікнення нафтадолараў замежныя футбалісты проста з'едуць з Расіі і гэта будзе моцным ударам па расійскім клубным футболе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі