Вы тут

Расіяне пойдуць на "доўгія" выхадныя з 30 кастрычніка па 7 лістапада

Рэжым можа быць прадоўжаны і пасля 7 лістапада / Global Look Press​

Расея ўводзіць рэжым непрацоўных дзён з 30 кастрычніка па 7 лістапада ўключна праз складаную сітуацыю з каранавірусам, паведамляе "Інтэрфакс". Прапанову ўхваліў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Выхадныя будуць абвешчаныя па ўсёй краіне, прычым з захаваннем за работнікамі заработнай платы. Пры неабходнасці рэгіёны могуць абвясціць перыяд непрацоўных дзён і раней, а таксама прадоўжыць гэты рэжым пасля 7 лістапада.

Нагадаем, 4 лістапада ў Расіі адзначаецца Дзень народнага адзінства, гэта выходны дзень у краіне.

Як паведамляла Еўрарадыё, з прапановай ўвесці рэжым непрацоўных дзён у РФ з 30 кастрычніка па 7 лістапада звярнулася да Пуціна віцэ-прэм'ер Таццяна Голікава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.