Расіяне другі раз за дзень абстралялі Крывы Рог

Расіяне другі раз за дзень абстралялі Крывы Рог

Другі раз за дзень расіяне абстралялі Крывы Рог. Каля 17-й гадзіны дзве ракеты пацэлілі па гідратэхнічных збудаваннях, паведаміў кіраўнік ваеннай адміністрацыі горада Аляксандр Вілкул.

За сёння гэта ўжо другі ракетны ўдар па Крывым Рогу. Каля 13:00 расійскія войскі ўдарылі па прамысловым прадпрыемстве, адзначае hromadske.ua. Там ёсць разбурэнні, аднак людзі не пацярпелі.

Як распавядала Еўрарадыё, 14 верасня Крывы Рог быў абстраляны расійскімі ракетамі. У выніку абстрэлу была пауршаная дамбу Карачунаўскага вадасховішча каля Крывога Рогу. Узровень вады ў рацэ Інгулец рэзка павысіўся і цэнтр гораду быў падтоплены. Разам з тым некалькі раёнаў горада засталіся без пітной вады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі