Расія “завярнула” на мяжы 17 тон беларускай ялавічыны

Рассельгаснагляд па Бранскай і Смаленскай абласцях 4-5 ліпеня забараніў увоз у Расію больш за 18 тон харчовай прадукцыі з Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Быў забаронены ўвоз каля 17 тон астуджанага мяса ялавічыны першай катэгорыі вытворчасці ААТ "Ваўкавыскі мясакамбінат", якое накіроўвалася ў Маскву.

"Пры правядзенні кантролю было ўстаноўлена, што на часткі мяса маюцца нечытэльныя адбіткі ветэрынарных клеймаў, а таксама прадубляваныя кляйма. Акрамя таго, груз перавозіўся з парушэннем тэмпературнага рэжыму", — гаворыцца ў паведамленні расійскай нагляднай службы.

1,2 тоны малочнай прадукцыі вытворчасці ААТ "Мінскі малочны завод № 1", якую везлі ў Смаленск, вярнулі ў Беларусь праз неадпаведнасць даты выпрацоўкі часткі прадукцыі, названай у ветэрынарным сертыфікаце, з датай на маркіровачнай этыкетцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі