Расія часткова здымае абмежаванні на ўвоз памідораў з Беларусі

Расія часткова здымае абмежаванні на ўвоз памідораў з Беларусі

Расія часткова здымае абмежаванні на ўвоз памідораў з Беларусі, паведамляе ў сераду Рассельгаснагляд. Адзначаецца, што рашэнне прынятае па выніках разгляду матэрыялаў "аб праведзеных фітасанітарных абследаванняў таматаў у месцах іх вытворчасці". Яны былі прадастаўлены беларускім бокам. У выніку Рассельгаснагляд з 29 ліпеня дазваляе ўвоз памідораў і перцаў больш за 60 беларускіх вытворцаў. Іх спіс апублікаваны на сайце расійскага ведамства. Падкрэсліваецца, што рашэнне прынятае "пад гарантыі" беларускай Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін.

Расіяне нагадваюць пра выяўленыя выпадкі віруса мазаікі пепіна ў 2020 годзе, з-за чаго былі забароненыя пастаўкі памідораў і перцаў. Але не згадваецца апошні выпадак — з 26 ліпеня быў часова забаронены ўвоз у Расію свежых памідораў з Беларусі, пастаўкамі якіх займаўся беларускі экспарцёр ААТ "Дорорс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі