Вы тут

Раману Пратасевічу дазволілі весці Twitter

Раман Пратасевіч / Еўрарадыё

Палітвязню Раману Пратасевічу... дазволілі весці Twitter. Пра гэта паведаміў ён сам, паабяцаўшы адказваць на каментары ўсім, хто яму напіша.

"Я вяртаюся да жыцця ў інтэрнеце, цяпер заўсёды буду на сувязі", — заявіў затрыманы блогер і журналіст.

23 траўня Раман Пратасевіч быў зняты з пасаджанага ў Мінску самалёта кампаніі Ryanair, які выконваў рэйс Афіны-Вільня. Яго абвінавацілі ў здзяйсненні злачынстваў па ч.1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч.1 арт. 342 КК  (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.3 арт. 130 КК (распальванне сацыянальнай розні). Пратасевіч пайшоў на супрацоўніцтва са следствам, заявіўшы, што вінаваты ў закліках да пратэстаў у Беларусі.

Неўзабаве пасля брыфінгу МЗС, на якім таксама з'явіўся Пратасевіч, яго і яго дзяўчыну Соф'ю Сапегу (ляцела разам з Раманам) перавялі на хатні арышт. А Сафія ўвогуле была заўважана ў рэстаране з бацькамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.