Raiffeisen пацвердзіў закрыццё карэспандэнцкіх рахункаў беларускіх банкаў

Банк Raiffeisen / Bloomberg
Раней банк абвясціў, што скарачае сваю прысутнасць у Расіі.
Аўстрыйскі банк Raiffeisen пацвердзіў закрыццё карэспандэнцкіх рахункаў беларускіх банкаў, піша reform.by
"Raiffeisen Bank International прыняў рашэнне рэзка скараціць карэспандэнцкія адносіны з банкамі ў рэгіёне, і банкі былі паінфармаваныя пра гэта", — заявілі ў прэс-службе банка.
Раней у СМІ пісалі, што Raiffeisen разаслаў шэрагу беларускіх банкаў паведамленні, што спыніць карэспандэнцкія адносіны з 31 ліпеня.
Перад гэтым банк абвясціў, што скарачае сваю прысутнасць у Расіі. Верагодна, на гэта паўплывала пазіцыя Украіны: у сакавіку 2023-га яна прызнала Raiffeisen Bank International міжнародным спонсарам вайны, бо ён працягваў працаваць у Расіі пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.