Radiohead прысвяцілі новы альбом дрэву

Тое самае дрэва знаходзіцца ў лесе пад назвай Сэйвернэйк у брытанскім графстве Уілтшыр, недалёка ад студыі, у якой калектыў запісваў папярэдні дыск "In Rainbows". Удзельнікі Radiohead адмыслова сфатаграфаваліся ля дуба і змясцілі фота ў інтэрнэце.

Гурт анансаваў восьмы студыйны альбом у панядзелак, 14 лютага. Пры гэтым у лічбавым фармаце новыя песні будуць даступныя ўжо ў бліжэйшую суботу, 19 чысла. На фізічных носьбітах альбом будзе выдадзены ў траўні.

Фота: ateaseweb.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі