Рабаўнік дзве гадзіны патрабаваў ад пенсіянеркі гарэлку

1 траўня ў міліцыю звярнуліся сваякі 82-гадовай жыхаркі вёскі Бор у Баранавіцкім раёне. Па іх словах раніцай 29 красавіка ў дом да пенсіянеркі прыйшоў мужчына і стаў з пагрозамі патрабаваць спіртное.

Жанчына распавяла, што мужчына штурхаў яе, трымаў за рукі, пагражаў словамі. Дзве гадзіны ён вымагаў у яе спіртное, пакуль пенсіянерка ў выніку не сказала, дзе ў яе захоўваюцца дзве бутэлькі гарэлкі, піша intex-press.by.

Па падазрэнні ў злачынстве праваахоўнікі затрымалі 32-гадовага жыхара суседняй вёскі. На яго пачалі крымінальную справу. Нападніку пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Фота — zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі