Вы тут

"Пяты элемент" патлумачыў, чаму ў крамах паказвалі відэа АНТ з Пратасевічам

Кадр з тэлетрансляцыі

Гандлёвая сетка “Пяты элемент” патлумачыла, чаму ў крамах транслявалі відэа АНТ з Раманам Пратасевічам. Учора гэта выклікала абурэнне ў сацсетках.

"На выставачных тэлевізарах могуць паказвацца рэкламныя ролікі вытворцаў, рэкламныя ролікі “Пятага элемента” ці транслявацца тэлеканалы. Мэта — паказаць пакупнікам якасць карцінкі. 

Расклад паказаў рэкламы і пераключэння на трансляцыі ТБ цэнтралізаваны і аўтаматызаваны для ўсіх крамаў. Мы не транслюем выбарачныя ролікі з тэлеэфіру, выбарачныя перадачы ці інтэрв'ю. А таксама ад нас не залежыць, што транслюецца па дзяржаўных каналах",патлумачылі "Нашай Ніве" ў “Пятым элеменце”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.