П'яны настаўнік матэматыкі ў Мінску спрабаваў угнаць дарожны каток

П'яны настаўнік матэматыкі ў Мінску спрабаваў угнаць дарожны каток

У Кастрычніцкае РУУС Мінска звярнўся відавочца і паведаміў, што на вуліцы Кіжаватава невядомы п'яны хлопец пашкодзіў будаўнічую дарожную тэхніку на будаўнічай пляцоўцы, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. 

Па словах сведкі, малады чалавек адчыніў незачыненыя дзверы дарожнага катка, залез у кабіну і паспрабаваў уключыць святло, дворнікі, а таксама завесці машыну. Аднак гэта яму не ўдалося, бо ён зламаў ключ у замку запальвання. Не здолеўшы ўгнаць каток, хлопец кінуў камень у грэйдар, які стаяў побач, і разбіў у ім шыбу. 

Зламысніка затрымалі па гарачых слядах. Медагляд паказаў, што ў крыві маладога чалавека было больш за 2 праміле алкаголю. Ён распавёў, што адпачываў з сябрамі і выпіваў, а потым адправіўся дадому. 

Высветлілася, што 26-гадовы мінчук працуе настаўнікам матэматыкі ў адной са сталічных школ. Да крымінальнай адказнасці раней ён не прыцягваўся. Малады чалавек прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым.

Матэрыялы перададзеныя ў Следчы камітэт, які дасць прававую ацэнку дзеянням хлопца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі