П’яны кіроўца надурыў ДАІ і сышоў ад адказнасці
Нецвярозага будаўніка з Оршы не павезлі на экспертызу ў лабараторыю, бо ён і так пагадзіўся, што выпіў піва. А потым працверазеў і падаў скаргу ў пракуратуру Інцыдэнт, які адбыўся ў Крычаве яшчэ ў мінулым годзе, паставіў у непрыемнае становішча і ДАІ, і пракуратуру. Усё з-за недасканаласці законаў.
Будаўнік з Оршы, які прыбыў у Крычаў працаваць на цэментным заводзе, аднойчы падпіў і быў спынены мясцовымі даішнікамі. Міліцыянты не сталі губляць час і везці будаўніка на экспертызу ў лабараторыю. Аршанец дунуў у індыкатар паху, пагадзіўся, што нецвярозы, і распісаўся ў міліцэйскім пратаколе.
“Калі чалавек згодны з экспертызай на месцы, то праводзім экспертызу на месцы, — распавядае начальнік ДАІ Крычава Андрэй Воранаў. — Тым больш, што гэты кіроўца сам пагадзіўся і даў тлумачэнні: “Так, я ўжываў піва. З экспертызай на месцы я згодны". Але суд не палічыў гэтыя акалічнасці важкімі. Мы пісалі пратэст у Генпракуратуру. Гэта заняло час. І ў выніку атрымалася так, што сышлі ўсе тэрміны, і чалавек сышоў ад адказнасці”.
Не дапамагло нават тое, што ДАІ Крычава звярнулася з пратэстам у Генпракуратуру.
“Мы спасылаліся на інструкцыі, што падпісвалі іх у Міністэрстве аховы здароўя, у Міністэрстве юстыцыі, — абураецца начальнік ДАІ. — І гэта першы такі выпадак за ўсё існаванне нашай ДАІ”.
А днямі Генпракуратура афіцыйна паведаміла пра шматлікія парушэнні пры правядзенні экспертызаў наконт ап'янення ў бальніцах Магілёўскай вобласці.
“Устаноўлена, што ў большасці райбальніц вобласці дапускаюцца факты парушэння “Палажэння аб парадку правядзення экспертызаў для ўстанаўлення фактаў ужывання алкаголю”, — паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Толькі вінаватымі пракуратура ў сваім паведамленні зрабіла не міліцыю, а медыкаў:
“Слабое веданне асноўных палажэнняў вышэйназванага нарматыўнага дакумента асобнымі медыкамі, нярэдка фармальнае і безадказнае стаўленне да выканання прафесійных абавязкаў спрыялі вынясенню ў 2008 і 2009 гадах шэрагу незаконных медыцынскіх заключэнняў і як вынік — сыход нецвярозых кіроўцаў ад адміністратыўнай адказнасці”, — напісана ў тым жа паведамленні.
Асабліва, згодна з паведамленнем Генпракуратуры, дасталося медыкам з Кіраўскай і Крычаўскай цэнтральных райбальніц. Але, як высветлілася, у саміх бальніцах ніхто ніякія праверкі не праводзіў і ніхто з дактароў пакараны не быў.
“На жаль, я чую ад вас пра гэта першы раз. У нас гэта настолькі дакладна спрацоўвае. Не было ў нас такой праверкі, ніхто ў нас не пакараны. Да дысцыплінарнай адказнасці ўрач не прыцягваўся”, — здзіўляецца намесніца старшыні Кіраўскага райвыканкама Вольга Гаршкова, якая курыруе ахову здароўя.
Вольга Ўсеваладаўна пры нас паразмаўляла з галоўным лекарам бальніцы і начмедам Жанай Афонькінай. І ўсе былі шакаваныя нечаканым тэкстам паведамлення Генпракуратуры.
“У нас па нецвярозых кіроўцах спыненых матэрыялаў па выніках экспертыз не было, — абверглі паведамленне Генпракуратуры і ў ДАІ горада Кіраўска Магілёўскай вобласці. — Ні за мінулы, ні за гэты год. Гэта дакладна”.
Дарэчы, публічна падводзячы вынікі сваёй працы, Генпракуратура дапускае блытаніну не першы раз.
Фота shliah.info