П’яны “бяспраўнік” на скрадзеным аўто разбіў у сталіцы 8 аўтамабіляў (фота)

П’яны “бяспраўнік” на скрадзеным аўто разбіў у сталіцы 8 аўтамабіляў (фота)

П’яны “бяспраўнік” на скрадзеным аўто разбіў у Мінску не менш за 8 аўтамабіляў. Здарэнне адбылося ўначы 10 траўня. Як інфармуе партал tut.by, каля 3-й гадзіны ночы ў міліцыю паведамілі, што аўтамабіль Volvo XC90, якім кіраваў п’яны мужчына, на Грушаўскай вуліцы пашкодзіў дзве машыны. Высветлілася, што Volvo выехаў за межы праезнай часткі і сутыкнуўся з грузавіком, які адкінула ў Toyota.

Кіроўцу затрымалі, медасведчанне паказала 3,06 праміле алкаголя. Па словах 29-гадовага мужчыны, увечары ён купіў у краме бутэльку піва, выклікаў таксоўку. Што было далей, ён, нібыта, не памятае. Дарэчы, затрыманы некалькі разоў называў інспектарам непраўдзівыя дадзеныя пра сябе. Але яго асобу высветлілі. Вадзіцельскага пасведчання ў яго ніколі не было. Легкавік належыць іншаму чалавеку, які сцвярджае, што яго нікому не перадаваў. Па словах мужчыны, паўгода таму яго дом абакралі, знік і дублікат ключоў ад аўто. Магчыма, ім і скарыстаўся зламыснік.

Даішнікі заўважылі, што ў Volvo прабіты паддон і праехалі па маршруце “мокрага следу”. Так стала вядома пра яшчэ пяць пашкоджаных аўтамабіляў (на праспекце Дзяржынскага і па вуліцы Грушэўскай). Праводзіцца праверка, не выключана, што ёсць і іншыя пашкоджаныя аўтамабілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі