Пяць з 22 сталічных рынкаў атэставаныя ўмоўна

З 22 сталічных рынкаў пяць атэставаныя ўмоўна. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Аляксандр Лукашэвіч сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Сярод умоўна атэставаных рынкаў - рынак у Шабанах, "Чыжоўскі", "Курасоўшчынскі", "Чэрвенскі" і "Гандлёвыя рады" (рынак Белкаапсаюза). Паводле слоў Лукашэвіча, атэстацыя рынкаў праводзіцца трэці год запар, і трэці год гэтыя рынкі прызнаюцца ўмоўна атэставанымі.

На думку рабочай групы Мінгарвыканкама, яны не адпавядаюць статусу сталічных рынкаў. На гэтых рынках цяпер праводзяцца мерапрыемствы з мэтай прывядзення іх у адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі. У прыватнасці, уладальнікі Чэрвенскага рынку распрацавалі інвестыцыйны праект па яго паэтапнай рэканструкцыі.

Прынята рашэнне аб выдзяленні ўчастка пад будаўніцтва новага гандлёвага цэнтра на вуліцы Ротмістрава ў мікрараёне Шабаны. Сярод недахопаў, што выяўляюцца на рынках, Лукашэвіч назваў парушэнні правілаў гандлю, падатковыя парушэнні, невыкананне санітарных норм і іншыя.

Начальнік аддзела падкрэсліў, што два і больш грубыя парушэнні прыводзяць да пазбаўлення ліцэнзіі на права гандлю. Як зазначыў Лукашэвіч, рынкі ў Мінску паступова будуць пераходзіць на гандаль толькі прадуктамі харчавання і сельгаспрадукцыяй, а гандлёвыя месцы па продажы нехарчовай прадукцыі будуць пераводзіцца ў гандлёвыя цэнтры і крамы.
 
БелаПАН

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі