Пуцін вырашыў замяніць скандальнага Рагозіна

Пуцін вырашыў замяніць скандальнага Рагозіна

Уладзімір Пуцін вырашыў замяніць скандальнага 58-гадовага Дзмітрыя Рагозіна. "Раскосмас" узначаліў выканаўца абавязкаў віцэ-прэм'ера 65-гадовы Юрый Барысаў. Абодва ўказы ўжо апублікаваныя.

Рагозін узначальваў "Раскосмас" з траўня 2018-га. Апошнім часам ён стаў галоўным клоўнам расійскай палітыкі, асабліва яму падабалася спрачацца з Іланам Маскам. Ён жа актыўна пагражаў Еўропе і ЗША "касмічнай моцай" РФ. Барысаў наўрад ці будзе працягваць "курс Рагозіна". Раней ён быў намеснікам міністра абароны, намеснікам міністра прамысловасці і гандлю. На пасадзе віцэ-прэм'ера ён курыраваў космас і ВПК.

Чакаецца, што Дзмітрый Рагозін уладкуецца ў Адміністрацыі прэзідэнта РФ.

Пуцін вырашыў замяніць скандальнага Рагозіна
Юрый Барысаў / ria.ru
Пуцін вырашыў замяніць скандальнага Рагозіна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі