Вы тут

Пуцін прыляцеў у Пекін, а яго каля трапа самалёта ніхто не сустракаў

У Пекіне 4 лютага ўрачыста адкрыюцца Алімпійскія гульні / Reuters

4 лютага Уладзімір Пуцін прыляцеў у Пекін на адкрыццё Алімпіяды, а яго там ніхто не сустракаў. Прычына — у пандэміі каранавіруса і прынятых жорсткіх эпідэміялагічных мерах у КНР. Першымі, каго пабачыў расійскі прэзідэнт, калі спусціўся па трапе самалёта, былі "людзі ў белых касцюмах".

Пазней прэзідэнт РФ сустрэўся з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам. Аднак падчас сустрэчы яны не паціскалі рукі — зноў жа з-за згаданай пандэміі. Яны проста памахалі адзін аднаму рукамі. На перамовах у масках-рэспіратарах былі ўсе, акрамя кіраўнікоў РФ і КНР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.