Пуцін прыехаў у госці да Лукашэнкі без улюбёнага тэрмакубка
![Пуцін і Лукашэнка / Прэс-служба Лукашэнкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/putin_lukashenko_2.jpg.webp?itok=Ut9scz2I)
Пуцін і Лукашэнка / Прэс-служба Лукашэнкі
Уладзімір Пуцін не ўзяў у Беларусь свой улюбёны тэрмакубак, з якім яго бачылі ў іншых паездках. Напрыклад, на саміце G20, які праходзіў у японскім горадзе Осака ў канцы чэрвеня, прэзідэнт Расіі піў толькі з белага тэрмакубка з расійскім гербам. Да напояў, расстаўленых на стале, Пуцін не дакранаўся.
![Путин приехал в гости к Лукашенко без любимой термокружки](/sites/default/files/paragraphs/image/termososaka.jpg)
А вось у гасцях у Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнт Расіі піў са звычайнага посуду, тэрмакубка фатографы не заўважылі. Няўжо ён забыўся яго ў Осацы? Ці Пуцін давярае Лукашэнку значна больш, чым арганізатарам саміту G20?
Упершыню Пуцін з'явіўся з тэрмакубкам з залатым гербам Расіі ў 2014 годзе на сустрэчы з прэсай. Тады прэс-сакратар кіраўніка Расіі адказаў на пытанні журналістаў аб паходжанні аксесуара:
"Цяпер Пуцін п'е гарбату з такіх вось спецыяльных кубкаў-тэрмасаў не толькі на прэс-канферэнцыях, але і ў сваім працоўным кабінеце, і ў камандзіроўках. Гэты посуд спецыяльна заказалі для прэзідэнта. Гэта свайго роду тэрмас з накрыўкай".
У Осацы на фота нават трапіў момант, калі Уладзімір Пуцін чокаецца тэрмакубкам з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам:
![Путин приехал в гости к Лукашенко без любимой термокружки](/sites/default/files/paragraphs/image/rts2k1bj.jpg)