Пуцін назваў расіянаў пакутнікамі і ахвярамі агрэсіі

Пуцін назваў расіянаў пакутнікамі і ахвярамі агрэсіі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў расіянаў пакутнікамі і ахвярамі агрэсіі. 18 кастрычніка ён прыняў удзел у пасяджэнні дыскусійнага клуба “Валдай”, дзе абмяркоўвалася ў тым ліку магчымасць ядзернага ўдару па Расіі. Пуцін распавёў, чаму ў расійскай канцэпцыі ядзернай зброі няма прэвентыўнага ядзернага ўдару.

“Агрэсар усё адно павінен ведаць, што адплата непазбежная, што ён будзе знішчаны. А мы — ахвяры агрэсіі, мы, як пакутнікі, трапім у рай, а яны проста падохнуць”, — цытуе Пуціна meduza.io

Таксама расійскі прэзідэнт выказаўся пра трагедыю ў Керчы. Ён назваў яе прычынамі глабалізацыю праз сацыяльныя сеткі. 17 кастрычніка ў Керчанскім політэхнічным каледжы навучэнец гэтай установы зладзіў выбух і адкрыў стральбу, а затым скончыў жыццё самагубствам. У выніку загінуў 21 чалавек, яшчэ 50 шпіталізаваныя і 10 з іх у цяжкім стане.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі