Пуцін: Іл-20 у Сірыі загінуў у выніку ланцуга выпадковых абставін

Пуцін: Іл-20 у Сірыі загінуў у выніку ланцуга выпадковых абставін

Гібель расійскага Іл-20 у Сірыі Уладзімір Пуцін патлумачыў ланцугом выпадковых трагічных абставін, перадае РБК.

Кіраўнік Расіі заклікаў не параўноўваць цяперашні выпадак з інцыдэнтам з Су-24, які быў збіты турэцкім знішчальнікам у лістападзе 2015 года. Ён нагадаў, што тады турэцкі знішчальнік мэтанакіравана атакаваў расійскі самалёт. "Тут гэта хутчэй падобна да ланцуга трагічных выпадковых абставін, таму што ізраільскі самалёт не збіваў наш самалёт", — дадаў Пуцін.

Ён адзначыў, што заява Мінабароны Расіі, якая ўскладае віну за гэты інцыдэнт на ізраільцян, узгодненая з ім. Пуцін паабяцаў, што Расія прыме меры ў адказ. "Што датычыць дзеянняў у адказ, то яны будуць накіраваныя перш за ўсё на дадатковае забеспячэнне бяспекі нашых вайскоўцаў, нашых аб'ектаў у Сірыі. І гэта будуць такія крокі, якія заўважаць усе", — падкрэсліў расійскі кіраўнік.

Нагадаем, што ўвечары 17 верасня сірыйскім комплексам С-200 быў збіты расійскі Іл-20, на борце якога знаходзіліся 15 вайскоўцаў. Усе, хто быў на борце, загінулі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі