Прысуды — за салідарнасць з фігурантамі "справы патрыётаў"

Прысуды — за салідарнасць з фігурантамі "справы патрыётаў"

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 ліпеня ішлі адміністратыўныя суды над удзельнікамі пікета салідарнасці з фігурантамі "справы патрыётаў". Пратаколы былі складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 

Пікет на Кастрычніцкай плошчы адбыўся 22 чэрвеня. У ім удзельнічалі больш за 10 актывістаў выйшлі, якія выйшлі з партрэтамі затрыманых і расцяжкай "Свабоду палітвязням". Супрацоўнікі міліцыі нікога не затрымлівалі, аднак вялі здымалі ўдзельнікаў акцыі на відэа.

Максіма Вінярскага асудзілі завочна на 15 сутак арышту. Сам актывіст на суд не змог прыйсці, бо быў на пахаванні сваяка, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Мікіту Краснакуцкага і Мікалая Логвінава аштрафавалі на 690 рублёў кожнага (30 базавых велічыняў). Арцём Чарняк заплаціць штраф у 1150 рублёў (50 базавых). Вольга Нікалайчык асуджаная на 10 сутак арышту, але мае 5 дзён на абскарджанне прысуду. Справу Андрэя Шарэнды адправілі на дапрацоўку ў РУУС.

Таксама мае адбыцца суд над Леанідам Кулаковым

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі