Прыхільнікаў ядзернай зброі ў Беларусі стала больш — сацапытанне

Да кагосьці наратывы дзяржпрапаганды ўсё ж даляцелі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Да кагосьці наратывы дзяржпрапаганды ўсё ж даляцелі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

75% гарадскіх беларусаў супраць размяшчэння ў краіне ядзернай зброі. Аднак у сакавіку 2022 года такую ідэю падтрымлівала 20%, а ў сакавіку 2023 года — ужо 25% рэспандэнтаў. Часцей за ўсё за ядзерную зброю выступае аўдыторыя дзяржаўных СМІ.

Такія вынікі апытання Chatham House "Стаўленне беларусаў да вайны і каштоўнасныя арыентацыі", якое праходзіла з 15 па 27 сакавіка сярод гарадскіх жыхароў Беларусі. Даследчыкі даведаліся, што людзі часта жывуць у сваім свеце, дзе большасць нібыта падзяляе іх погляды. А яшчэ беларусы не хочуць "моцнай рукі лідара".

Еўрарадыё расказвае пра самае цікавае з даследавання.

Рэспандэнтаў падзялілі на чатыры групы ў залежнасці ад таго, з якіх СМІ людзі даведваюцца інфармацыю. Першая група — аўдыторыя, якая выкарыстоўвае дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ (26%). Другая група аддае перавагу недзяржаўным СМІ (18%). Трэцяя шукае навіны толькі ў дзяржСМІ (37%). Рэдка звяртаюцца і да тых, і да тых крыніц інфармацыі 19% апытаных.

 

Беларусы па-ранейшаму не хочуць ваяваць

У сакавіку 44% усіх рэспандэнтаў расказалі, што не падтрымліваюць дзеянні расійскай арміі ва Украіне. Яшчэ 24% не змаглі адказаць. Траціна ўсё ж ухваляе расійскае ўварванне. Меркаванні практычна не змяніліся з чэрвеня 2022 года. Толькі ў групе, якая выкарыстоўвае дзяржаўныя крыніцы інфармацыі, большасць (53%) падтрымлівае Расію.

Сторонников ядерного оружия в Беларуси стало больше — соцопрос
Стаўленне да расійскай агрэсіі / Chatham House

Апытаныя вельмі рэдка выступаюць за ўдзел Беларусі ў вайне на чыім-кольвек баку. Са жніўня 2022 года крыху павялічылася доля тых, хто лічыць, што Беларусі варта падтрымліваць Расію, але не ўступаць у ваенны канфлікт, — з 25% да 30%. 6% за падтрымку Украіны, але супраць удзелу ў вайне (+2 працэнтныя пункты са жніўня). Доля прыхільнікаў нейтралітэту таксама трохі вырасла — з 28% да 30%.

Пры гэтым 22% наогул не ведаюць, як Беларусі варта было б паводзіць сябе ў гэтым канфлікце.

Сторонников ядерного оружия в Беларуси стало больше — соцопрос
Меркаванні гарадскіх беларусаў пра ўдзел у вайне / Chatham House

Значная частка падтрымкі Расіі ў беларускім грамадстве забяспечваецца за кошт пазіцыі гледачоў дзяржаўных медыя. У адрозненне ад іх, усе астатнія аўдыторыі часцей дыстанцыююцца ад вайны, выбіраючы нейтралітэт або варыянт “цяжка адказаць”, — адзначае Chatham House.

 

Уласнае меркаванне здаецца меркаваннем большасці

З сакавіка 2022 года людзі сталі больш песімістычна глядзець на шанцы Украіны перамагчы ў вайне. У апошнім апытанні 15% сказалі, што перамога за Украінай (-6 п.п. у параўнанні з мінулым годам). 46% думаюць, што пераможа Расія (+1 п.п.). А 39% не вызначыліся з адказам (+4 п.п.).

Пры гэтым 56% беларусаў за неадкладнае спыненне вайны і мірныя перамовы. 14% упэўненыя, што вайна мусіць спыніцца толькі калі Украіна дасягне сваіх мэтаў. Яшчэ 26% лічаць, што вайна мусіць скончыцца, калі застанецца задаволеная Расія.

Часцей за ўсё проста за спыненне вайны тыя, хто рэдка адкрывае СМІ. Аўдыторыя дзяржаўных медыя больш за іншых выступае за дасягненне расійскіх мэтаў у вайне. Супрацьлеглае меркаванне звычайна ў аўдыторыі недзяржаўных СМІ.

Прыхільнікі кожнага з пунктаў гледжання наконт магчымых варыянтаў заканчэння вайны лічаць, што іх большасць. Такое ўяўленне прыхільнікаў дасягнення мэтаў Украіны і Расіі можна растлумачыць іх замкнёнасцю ў інфармацыйных рэха-камерах, — адзначаюць даследчыкі.
 

Сторонников ядерного оружия в Беларуси стало больше — соцопрос
Рэальнейшае за ўсё самаадчуванне ў тых, хто хоча завяршэння вайны без усялякіх умоваў / Chatham House

Беларусы, як і ў папярэднія хвалі апытанняў, часта выбіраюць нейтралітэт у знешняй палітыцы або сяброўства з усімі. Аднак у параўнанні з вераснем 2020 года значна знізілася доля тых, хто хацеў бы быць у саюзах з Расіяй і з ЕС адначасова. Тады доля рэспандэнтаў з такім меркаваннем склала 41%, а ў апошнім апытанні — толькі 25%.

Супраць усялякіх саюзаў наогул — 23%. Такі ж вынік быў у верасні 2020 года. Доля прыхільнікаў саюза з Расіяй складае 38%, хоць восенню 2020 года было толькі 27%. У ЕС хочуць 14% рэспандэнтаў (+5 п.п.).

Аўдыторыя дзяржаўных СМІ часцей арыентуецца на Расію, а аўдыторыя
недзяржаўных СМІ — на ЕС.

Пад саюзам з Расіяй апытаныя часцей за ўсё разумеюць адзіную эканамічную прастору без палітычнага аб'яднання (36%). На другім месцы — зона свабоднага гандлю (34%).

 

Ядзерная зброя пачала менш палохаць?

Большасць рэспандэнтаў стабільна супраць размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі. За ядзерную зброю ў краіне — 25% апытаных. Гэта на 5 працэнтных пунктаў больш, чым у сакавіку 2022 года. Часцей за ўсіх ухваляе ядзерную зброю аўдыторыя дзяржСМІ — 43%. 

Сторонников ядерного оружия в Беларуси стало больше — соцопрос
Усё ж большасць аўдыторыі дзяржСМІ не падхоплівае наратываў прапаганды пра ядзерную зброю / Chatham House

Таксама даследчыкі задалі пытанні пра ўнутрыпалітычнае жыццё. З адказаў вынікае, што толькі 24% гарадскіх жыхароў лічаць, што "краіне неабходная моцная рука лідара, які мусіць прымаць важныя дзяржаўныя рашэнні аднаасобна".

Прыкладна столькі ж можна аднесці да праціўнікаў рынкавых пераўтварэнняў у эканоміцы, — адзначае Chatham House.

Сторонников ядерного оружия в Беларуси стало больше — соцопрос
Палітычныя каштоўнасці беларусаў / Chatham House

У залежнасці ад палітычных каштоўнасцях сярод беларускіх гарадскіх жыхароў можна вылучыць чатыры сегменты: кансерватыўныя аўтарытарыі (32%), абыякавыя (33%), кансерватыўныя дэмакраты (20%), прагрэсіўныя дэмакраты (15%).

***

Chatham House апытаў 804 рэспандэнты. Выбарка адпавядае структуры гарадскога насельніцтва Беларусі і скарэктаваная па поле, узросце, памеры населеных пунктаў і ўзроўні адукацыі. Апытанне было праведзенае з дапамогай інтэрнэт-інтэрв'ю (CAWI), то-бок выбарка была абмежаваная да карыстальнікаў інтэрнэту. На пачатак 2023 года 87% жыхароў Беларусі выкарыстоўвае інтэрнэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі