Прыхільнікі дыялогу з уладай і байкоту сыдуцца ў дыскусіі

Дыскусія пройдзе ў рамках марафону салідарнасці, які апошнімі днямі адбываецца на Сядзібе БНФ. На знак пратэсту супраць пазбаўлення памяшкання БНФ ладзіць мастацкія вечарыны, прэзентацыі, канцэрты. Але гэтым разам пройдзе палітычная імпрэза. Абмяркоўвацца будуць розныя стратэгіі апазіцыі.

Чавусаў: “З боку “Стратэгіі перамогі” будзе выступаць Віктар Івашкевіч, які нядаўна вызваліўся з засценкаў Акрэсціна. Апаніраваць яму будзе з боку “Стратэгіі-2012” Уладзімір Мацкевіч. Таксама мы чакаем удзелу экспертаў, якія, магчыма, будуць крытыкаваць абедзве стратэгіі або хваліць іх. Спадзяемся, што будць задавацца вострыя пытанні прадстаўнікам абедзвюх пазіцыяў”.

На думку Чавусава, дэбаты мусяць паказаць, у чым прынцыповая розніца паміж дзвюма стратэгіямі.

Чавусаў: “Мы ініцыявалі гэтае мерапрыемства з імкненнем падкрэсліць агульнае — тое, што дазволіць прадстаўнікам гэтых дзвюх пазіцыяў знайсці агульную глебу і, магчыма, выйсці на кансалідаваную стратэгію”.

Праўда, беларуская апазіцыя яшчэ ніколі не аб'ядноўвалася ў адзіную сілу: заўжды якая-небудзь партыя абірала асобную пазіцыю. Ці ўдасца паяднаць прадстаўнікоў такіх розных пазіцый?

Чавусаў: “Гісторыя беларускай палітычнай апазіцыі ведае і моцных абяднаных суб’ектаў, і слабых. Задача ў тым, каб аб’яднанне было не намінальнае, а фактычнае. І я перакананы, што аб’яднанне магчыма толькі ў дзейнасці, у рэальнай працы. Я спадзяюся на гэта”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі