Пры прыёме на свабодныя месцы ў 10-11 класы гімназій трэба будзе здаць 2 іспыты

Пры прыёме на свабодныя месцы ў 10-11 класы гімназій трэба будзе здаць 2 іспыты

Ахвочым паступіць на свабодныя месцы ў 10-11 класах гімназій трэба будзе здаваць два іспыты. Гэта, як інфармуе БЕЛТА, прадугледжваецца пастановай Мінадукацыі ад 3 сакавіка 2018 года №10. Дакумент афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набыў моц пасля публікацыі.

Ахвочыя паступіць у гімназію трэба будзе здаваць уступныя іспыты з ліку навучальных прадметаў, якія вывучаюцца тут на павышаным узроўні.

Уступная кампанія будзе праводзіцца з 2 па 12 жніўня. Школьнікам давядзецца пісаць проста дыктоўкі або дыктоўкі з граматычным заданнем, тэсты. Таксама ім трэба будзе вусна адказваць на тэарэтычныя пытанні і г.д.

Таксама ў пастанове Мінадукацыі называюцца тэрміны падачы заяваў у гімназіі і ліцэі. Напрыклад, пры прыёме на свабодныя месцы ў 10-11 класах гімназій і гімназій-інтэрнатаў, 6-11 класы гімназій-каледжаў мастацтваў і 11-ы клас ліцэяў заявы трэба будзе падаваць з 12 чэрвеня па 1 жніўня. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі