Пры пракладцы траншэі рабочыя ў Мінску пашкодзілі газаправод

Пры пракладцы траншэі рабочыя ў Мінску пашкодзілі газаправод

А 16-й гадзіне 20 красавіка ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў Кастрычніцкім раёне Мінска адключылася падача газу. 

Як інфармуе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, пры пракладцы новай траншэі адбылося абвальванне грунту на запорную арматуру газаправода сярэдняга ціску.

Пры аварыі адключылася падача газу спажыўцам на шасці прадпрыемствах. Але на іх працу, як удакладняцб ратавальнікі, гэтае здарэнне не паўплывала.

На ліквідацыі аварыі працавала аварыйная брыгада "Мінгаза".

Аднавіць падачу газу ўдалося праз пяць гадзінаў. 

Пры пракладцы траншэі рабочыя ў Мінску пашкодзілі газаправод

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі