Пры пошуку закладнікаў у Газе загінуў ізраільскі салдат

Падраздзяленне ізраільскіх вайскоўцаў праводзіла лакальны рэйд у Газу

Падраздзяленне ізраільскіх вайскоўцаў праводзіла лакальны рэйд у Газу / pap.pl

Пры пошуку закладнікаў у Газе загінуў ізраільскі салдат. Яшчэ трое вайскоўцаў атрымалі раненні, паведамляе Армія абароны Ізраіля.

Падраздзяленне ізраільскіх вайскоўцаў праводзіла лакальны рэйд у Газу, правяраючы інфармацыю пра закладнікаў. Яны "зачышчалі тэрыторыю". У гэты момант танк і інжынерная машына былі абстраляныя супрацьтанкавай ракетай.

Здарэнне адбылося ў раёне Кісуф, які знаходзіцца на мяжы сектара Газа і Ізраіля. На ізраільцян напалі ўжо на тэрыторыі сектара.

Мяркуецца, што тэрырысты ХАМАС захапілі ў Ізраілі больш за 220 закладнікаў, у тым ліку і замежнікаў. У пятніцу пры пасярэдніцтве Катара былі вызваленыя дзве амерыканскія грамадзянкі.

Тым часам Армія абароны Ізраіля рыхтуецца да наземнай аперацыі ў сектары Газа. Для знішчэння ХАМАС могуць спатрэбіцца месяцы. Найхутчэй тэрарысты будуць арганізоўваць засады, у адну з якіх у панядзелак трапілі ізраільскія вайскоўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі