Пры пажары ў мінскім садку эвакуявалі 145 дзяцей і 35 дарослых

Пры пажары ў мінскім садку эвакуявалі 145 дзяцей і 35 дарослых

145 дзяцей і 35 дарослых эвакуявалі ў Мінску пры пажары ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці.

Як паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, інфармацыю пра пажар ратвальнікі атрымалі 21 лістапада ў каля 13-й гадзіны. Загаранне ўзнікла ў пральні Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці "Пунсовая кветачка" №517  па вуліцы Русіянава, 27, корпус 3.

Пажарныя разлікі, якія прыбылі на месца выкліку, высветлілі, што загарэлася маёмасць каля сушыльнага барабана. 

Пажар ліквідаваны ў 13.15. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Прычына інцыдэнту высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі