Пры пасадцы самалёт сутыкнуўся з каровай

Інцыдэнт адбыўся на востраве Сулавесі, перадае interfax.by. Карова ад сутыкнення загінула.



Па словах пілота, ён заўважыў на паласе трох кароваў, але здалёку спачатку прыняў іх за сабак. Лётчык паспрабаваў пазбегнуць сутыкнення, аднак манеўр не атрымаўся.



Ніхто з 110 пасажыраў, якія былі на борце самалёта, сур'ёзна не пацярпеў. Пасля інцыдэнту аэрапорт быў часова зачынены.



Фота — lifelida.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі