Пры аварыі з удзелам тралейбуса ў Мінску пацярпела 12-гадовая дзяўчынка

Пры аварыі з удзелам тралейбуса ў Мінску пацярпела 12-гадовая дзяўчынка

На вуліцы Кабушкіна ў Мінску 27 ліпеня каля 7.10 адбылося ДТЗ, пры якім пацярпела дзіця, перадае БЕЛТА

У ДАІ Мінска кажуць, што "ГАЗель" ехала з боку Партызанскага праспекта ў напрамку вуліцы Машынабудаўнікоў у першай паласе. Кіроўца няправільна абраў дыстанцыю і ўрэзаўся ў тралейбус 30-га маршруту, які пад'язджаў да прыпынку. Пры аўтааварыі пацярпела 12-гадовая пасажырка тралейбус. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі