Продажы новых аўто ў Беларусі ў 2021 годзе ўпалі

У мінскім аўтасалоне / yandex.by 
У мінскім аўтасалоне / yandex.by 

Продажы новых аўтамабіляў у 2021 годзе ўпалі на 11,2%, паведамляе afn.today са спасылкай на члена праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Дзмітрыя Яроту. Усяго ў мінулым годзе было прададзена 46 тысяч 837 новых аўто.

Самай пакупанай маркай легкавых аўто засталася LADA.  У 2021 годзе было прададзена 11 тысяч 669 такіх аўто. І гэта нават больш, чым у 2020-м (на 11%). На другім месцы па запатрабаванасці аказаліся аўтамабілі Geely. Але тут продажы ўпалі — на тыя ж 11%. Усяго за год было прададзена 7 тысяч 442 аўто.  Скараціліся продажы і ў Volkswagen (на 16%). Гэты брэнд аказаўся на трэцім месцы. За год было прададзена 4 тысячы 654 аўтамабіляў гэтай маркі.

Раней рэсурс abw.by тлумачыў падзенне продажаў новых аўто дэфіцытам машын праз недахоп мікрачыпаў.

"Менш аўтамабіляў – адпаведна менш кліентаў, якія змаглі іх набыць", – казалі дылеры Volkswagen. Было часам немагчыма проста прыйсці ў салон і купіць тое, што табе хочацца.  Лагічным вынікам дэфіцыту зрабіўся рост цэн на новыя аўто. Адначасова выраслі і стаўкі па крэдытах. Крэдыты сталі ўжо не такімі прывабнымі. Гэта таксама адбілася на продажах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі