Вы тут

Прэзідэнты краін Балтыі і Польшчы звярнуліся да Лукашэнкі

Беларусы пратэстуюць / Еўрарадыё

Прэзідэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі. Сумесную заяву прынялі Гітанас Наўседа, Эгілс Левіц, Керсці Кальюлайд і Анджэй Дуда. Яны падкрэсліваюць, што хочуць бачыць Беларусь "стабільнай, дэмакратычнай, незалежнай і квітнеючай краінай".

Прэзідэнты краін Балтыі і Польшчы заклікаюць беларускага кіраўніка неадкрадна спыніць ужыванне сілы супраць уласнага народу, паважаць правы чалавека і свабоду слова, сходаў, забяспечыць бяспеку журналістаў, вызваліць усіх затрыманых пратэстоўцаў і спыніць далейшы пераслед. А яшчэ яны заклікаюць Лукашэнку "пачаць дыялог з беларускім народам". “Слухайце голас сваіх грамадзян і дазвольце ім гаварыць свабодна”, — пішуць яны.

Але вялікае пытанне, ці пагодзіцца кіраўнік дзяржавы на "круглы стол па нацыянальным прымірэнні". Тым не менш, прэзідэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы прапануюць свае пасярэдніцкія паслугі для дасягнення міру ў нашай краіне, для ўмацавання беларускай незалежнасці. У такім варыянце развіцця падзей Беларусі не будзе пагражаць ізаляцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.